Skip to main content

У Гродзенскай дыяцэзіі з’явіліся новыя намінацыі рашэннем Святога Айца

У санктуарыі Маці Божай – Цярпліва Слухаючай на Узгорку Надзеі ў Капцёўцы Апостальскі нунцый у Беларусі кс. абп Клаўдыа Гуджэроці абвясціў рашэнне Бенедыкта XVI, які менаваў кс. Юзафа Станеўскага і кс. Лешка Дамагалу прэлатамі Яго Святаблівасці. Адпаведныя дакументы кс. абп Гуджэроці ўручыў святарам падчас пілігрымкі бацькоў у Капцёўку 6 мая.

Ксёндз Лешэк Дамагала нарадзіўся 19 верасня 1958 г. у Дзершыне на Свентакшыскай зямлі. Скончыў ВДС у Кельцах. Святарскія пасвячэнні прыняў 7 чэрвеня 1986 г. у кельцкай катэдры з рук ксяндза біскупа Станіслава Шымецкага.
Душпастырская дзейнасць:
- 1986 – 1989 гг. – вікарый парафіі імя св. Кацярыны ў Сэцэміне
- 1989 – 1992 гг. – вікарый катэдральнай парафіі ў Кельцах
- з 1992 г. – пробашч санктуарыя Яснагурскай Маці Божай – Цярпліва Слухаючай на Узгорку Надзеі ў Капцёўцы
- 1994 г. да 2000 г. – душпастыр парафіі Беззаганнага Зачацця НПМ у Квасоўцы і Божай Міласэрнасці ў Свіслачы
- з 1997 г. – спаведнік клерыкаў ВДС у Гродне
- з 2000 г. – ганаровы канонік калегіяцкай капітулы ў Вісліцы
- з 2004 г. – спаведнік кансэкраваных асоб
- з 2005 г. – намеснік дзекана Гродна-Захад
У 2010 г. вярнуўся ў Польшчу і быў прызначаны кусташам санктуарыя Св. Крыжа ў Пацанове.

Ксёндз Юзаф Станеўскі нарадзіўся 4 красавіка 1969 г. у Заневічах каля Гродна. Скончыў ВДС у Гродне ў 1995 г. Святарскія пасвячэнні прыняў 17 чэрвеня 1995 г. з рук ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча.
Душпастырская дзейнасць:
- 1995 – 1996 гг. – вікарый парафіі св. Вацлава ў Ваўкавыску
- 1996 – 1999 гг. – вывучаў у Каталіцкім універсітэце (Люблін, Польшча) кананічнае права
- з 1999 г. – прафесар і прэфект ВДС у Гродне
- 23 чэрвеня 2005 г. прызначаны рэктарам ВДС у Гродне
- 2007 г. - прызначаны дырэктарам пастаральна-выхаваўчых курсаў для маладых святароў Гродзенскай дыяцэзіі