12 чэрвеня ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адэльску (дэканат Гродна-Захад) біскуп эмерыт Аляксандр Кашкевіч цэлебраваў Імшу ў вігілію адпустовай урачыстасці святога Антонія Падуанскага.
На Імшы прысутнічала шмат парафіян і гасцей.
Біскуп на літургіі заахвоціў углядацца ў жыццё гэтага святога і імкнуцца жыць добра, па-Божаму, прабываючы ў адзінстве з Панам.
“Няхай заступніцтва Антонія перад Богам просіць аб патрэбных нам ласках і аб даверы Яму, якім кіраваўся гэты святы. Давайце ж даручаць гэтаму вялікаму святому свае клопаты, свае сем’і, сваю штодзённасць. Даручайце яму сябе”, – сказаў іерарх.
Пробашч кс. канонік Віктар Мыслюк падзякаваў біскупу за візіт і малітву.
Нам паведамляецца, што гістарычны абраз Антонія Падуанскага, які знаходзіцца ў парафіяльным касцёле, вельмі шануецца, вернікі часта просяць заступніцтва гэтага святога, звяртаючыся да Бога са сваімі інтэнцыямі. Культ святога Антонія існуе ў Адэльску даўно, урачыстасць у яго гонар стала важнай для ўсёй Гродзеншчыны падзеяй.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі