Skip to main content

У Дайлідках адзначылі ўрачыстасць у гонар святога Антонія і павіншавалі пробашча з юбілеем

dajlidki 5

14 чэрвеня парафія Апекі Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дайлідках (Астравецкі дэканат) адзначыла адпустовую ўрачыстасць у гонар св. Антонія Падуанскага.

Ва ўрачыстасці ўдзельнічалі святары Астравецкага і Ашмянскага дэканатаў, шматлікія парафіяне.

У парафіяльным касцёле адбылася святая Імша, а пасля яе – віншаванне пробашча кс. каноніка Алега Шпеня з 50-годдзем. Дарэчы, у той жа дзень адзначаў сваё 50-годдзе біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй.

Ксяндза Алега павіншавалі вернікі парафіі і артысты з Ашмянскага раёна.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі