Міністранты гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці, якія па выніках года аказаліся лепшымі, здзейснілі паездку ў Пінск.
У паездцы міністрантаў суправаджаў іх апякун кс. Аляксандр Пятліцкі SCJ. Яны наведалі былую семінарыю ў Пінску, каталіся на лодцы па Піне, пазнаёміліся з гісторыяй горада. Акрамя таго, яны пабывалі ў санктуарыі Маці Божай Каралевы Палесся ў Лагішыне.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі