Skip to main content

Пілігрымка ў Санктуарый Маці Божай Барунскай

6 мая ладзіцца пілігрымка для маці з Ашмян у Баруны. Яе дэвізам будуць словы „Не переставайце маліцца! Трэба заўсёды маліцца і ніколі не падаць духам” (пар.: Лк 18, 1). Арганізатарам пілігрымкі выступіў ксёндз дзекан Ян Пузына.

Праграма пілігрымкі:

7.00 Рэгістрацыя пілігрымаў

7.30 Выхад з касцёла

Ранiшняя малiтва

Гадзiнкi аб Беззаганным Пачаццi Найсвяцейшай Панны Марыi

8.00 Багданiшкі (3.5 км)

Вяночак да Божай міласэрнасці

Канферэнцыя

8.45 Олькавiчы (6.5 км)

Ружанец (iнтэнцыi)

9.30 Навасёлкi (адпачынак) (10 км.)

Святы Ружанец

10.40 Куцавiчы (13.5 км)

12.00 Чаркасы (адпачынак) (17 км.)

Канферэнцыя

13.15 Баруны (Санктуарый Мацi Божай Барунскай) (22.5 км)

Абед i адпачынак

14.00 Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту

14.30 Маёвае набажэнства

15.00 Святая Iмша