Skip to main content

Адышоў да Бога кс. Руфус

Ранкам 2 мая на 79-м годзе жыцця Пан паклікаў да сябе кс. Руфуса Перэйра. Кс. Руфус праводзіў сваю дзейнасць па ўсім свеце, абвяшчаючы канферэнцыі, публікуючы артыкулы і кніжкі са сферы духоўнасці і духоўнага змагання.

Ён распачаў рух, які ангажуе свецкіх людзей у паслугу аздараўлення і вызвалення. Кс. Руфус быў рэдактарам выдаванага ў Індыі часопіса “Charisindia”, прысвечанага харызматычнаму аднаўленню. У 1994 годзе быў выбраны віцэ-старшынёй Міжнароднага таварыства экзарцыстаў, а ў 1995 годзе ініцыянаваў дзейнасць Міжнароднага таварыства паслугі вызвалення. Ад 1997 года быў членам ICCRS як наступнік а. Эмільена Тардзіфа. 

Кс. Руфус 4 разы прыязджаў у Беларусь, праводзячы рэкалекцыі для свецкіх асоб і святароў, у выніку якіх шмат хто дзякуе Пану Богу за змены свайго жыцця і святарскай паслугі.

Мы мелі магчымасць скарыстацца з яго паслугі падчас IV Агульнапольскага кангрэса аднаўлення ў Святым Духу на Яснай Гары, святарскіх рэкалекцый, Харызматычнага форуму ў Лодзі. Ён таксама двойчы праводзіў у Ломжы міжнародныя сесіі для святароў і свецкіх асоб аб паслузе малітвай, аб ацаленні і вызваленні.

Мы ўдзячныя Богу за жыццё і паслугу кс. Руфуса. Даручаем яго ў малітве Пану Богу. Няхай Ён, які дорыць усе даброты жыцця, узнагародзіць працу яго паслугі.

Вечны супакой дай яму, Пане!

 

кс. Чэслаў Паўлюкевіч