Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды Імянін выказваем сардэчныя пажаданні: здароўя, шчасця, стойкасці ў душпастырскай працы, апекі Найсвяцейшай Маці, дароў Святога Духа і мноства радасных хвілін на цяжкім, але найлепшым шляху, які для Вас падрыхтаваў Пан. Няхай Святы Дух пранікае ў глыбіню Вашага сэрца і прыносіць радасць, супакой і шмат дзён, напоўненых Яго дарамі. Дзякуем Вам за распалены агонь веры, малітву, адкрытае сэрца і адданасць службе Богу і людзям. Рэдакцыя парталу grodnensis.by