Skip to main content

Дзень трэці: танцы, святая Імша і канцэрт

фото 197Раніцай 30 красавіка пасля ранішніх малітваў усе прысутныя змаглі прыняць удзел у супольных танцах у капліцы, якія праводзіў а. Павел.

Затым моладзь прыняла ўдзел у св. Імшы на заканчэнне Дзён моладзі, якую ўзначаліў біскуп Аляксандр.

Прысутнасць біскупа моладзь сустрэла моцнымі шматразовымі апладысментамі. І біскуп са свайго боку звярнуўся да моладзі, кажучы, што злое, дрэннае надвор’е гэтага свету, якое мае ўплыў на маладога чалавека, не здолее перамагчы радасць чыстага, вольнага ад граху сэрца, якое ведае, у каго гэтую радасць шукаць. Біскуп заахвоціў моладзь, каб яна не баялася цемры, не паддавалася спакусам і не трывала ў граху, а ўсё гэта перамагала моцаю Езуса, які з’яўляецца яе найлепшым Сябрам.

Пасля св. Імшы адбыўся канцэрт семінарыйнага гурта “AVE”.

І ў добрым настроі, з чыстымі сэрцамі і запалам моладзь Гродзенскай дыяцэзіі вярталася ў свае родныя парафіі, каб там сведчыць аб тым, што наша радасць ёсць у Пану, а Пан з’яўляецца нашай радасцю.