
Моладзь сваёй малітвай, спевам і трываннем у засяроджанні хваліла і праслаўляла Бога.
Прысутнасць святароў дазволіла маладым людзям ачысціць свае сэрцы ад граху, каб у іх змагла пасяліцца сапраўдная радасць, якая ёсць заўсёды ў Пану.
Пасля супольнай адарацыі каля касцёла адбыўся канцэрт гурта “Міласць” з парафіі Ліда-Фара, які ўнёс прыгожы і вясёлы настрой у вячэрнюю атмасферу перажывання Дзён моладзі.
Пасля канцэрта, супольнай малітвы і бласлаўлення на ноч усе пайшлі спаць.