Асаблівым часам малітвы і падзякі была для парафіяльнай супольнасці Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе Імша Вячэры Пана ў Вялікі чацвер, 17 красавіка.
На гэтай літургіі, на якой успамінаецца ўстанаўленне Езусам Хрыстом сакрамэнтаў Эўхарыстыі i пасвячэння, шматлікія прысутныя парафіяне дзякавалі духавенству за служэнне, маліліся за святароў, якія паходзяць з гэтай парафіі або служылі ў ёй раней і ўжо адышлі ў вечнасць.
Адметнай падзеяй гэтай літургіі было тое, што на ёй 12 хлопчыкаў атрымалі комжы –адзенне міністрантаў, такім чынам уступіўшы ў шэрагі літургічнай службы алтара.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі