16 красавіка ў Іўі адбыўся Крыжовы шлях па вуліцах горада.
У набажэнстве ўдзельнічалі вернікі мясцовай парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла і іншых парафій Іўеўскага дэканату.
Ідучы за вялікім крыжам, удзельнікі разважалі над сэнсам пакутаў Езуса Хрыста, а таксама над тым, што можна зрабіць, каб жыццё кожнага чалавека стала лепшым і напоўнілася прысутнасцю Бога.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі