16 красавіка ў Навагрудку прайшоў Крыжовы шлях па вуліцах горада.
Набажэнства правялі вернікі парафіі св. Арханёла Міхала. У яго ходзе разважалі над мукай і смерцю Езуса Хрыста.
Узначаліў Крыжовы шлях пробашч парафіі кс. Юрый Жэгарын. У канцы набажэнства святар заахвоціў вернікаў да актыўнага ўдзелу ў падзеях Пасхальнага Трыдууму.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі