Skip to main content

Крыжовы шлях па вуліцах горада адбыўся ў Дзятлаве

diatlawa kryzowyszlah 1211 красавіка ў Дзятлаве прайшоў Крыжовы шлях па вуліцах горада.

На набажэнстве сабралося шмат удзельнікаў. Распачалося яно ля касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Як заўсёды, у межах Крыжовага шляху было

14 прыпынкаў, прысутныя разважалі над апошнімі гадзінамі зямнога жыцця Езуса Хрыста.

Крыж па чарзе неслі маладыя і пажылыя людзі, дзеці, міністранты, святары, медыкі, педагогі, прадпрымальнікі, працаўнікі іншых сфер.

Многія ўдзельнікі трымалі свае невялікія крыжы.

У канцы набажэнства пробашч парафіі кс. Андрэй Лішко выказаў падзяку за ўдзел, пажадаўшы добра правесці Вялікі тыдзень.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі