Skip to main content

Моладзь да моладзі

   Сведчанні маладых вернікаў. Вераніка гаворыць аб тым, што вера не загублена, што сучасная моладзь прагне спаткаць жывога Бога. Маладая парафіянка адзначае, што арганізацыя такіх дзён патрэбна для сучаснай моладзі.
   Сяргей расказвае, што трэба зрабіць, каб на Днях моладзі было больш хлопцаў, а таксама дзеліцца сваімі думкамі наконт таго, якая сёння каталіцкая моладзь.
   Парафіяльны фатограф Анастасія расказвае, што моладзь любіць фатаграфавацца, што ўсе здымкі можна будзе ўбачыць на парафіяльным сайце. “Сённяшняя моладзь адкрыта на Бога і прагне сустрэцца з Ім у малітве” – адзначае Анастасія.