Skip to main content

Студэнты гродзенскай семінарыі ўдзельнічалі ў семінары, арганізаваным таварыствам “Caritas”

seminar 44-5 красавіка студэнты Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прынялі ўдзел у семінары, які прайшоў у Сапоцкіне і быў арганізаваны прадстаўнікамі дабрачыннага каталіцкага таварыства “Caritas” Гродзенскай дыяцэзіі.

Семінарысты прысутнічалі на лекцыях, якія датычылі сфер псіхалогіі, юрыспрудэнцыі і душпастырскай дзейнасці.

У межах першай лекцыі была закранута тэма сям’і і наступстваў парушэння камунікацыі паміж бацькамі і дзецьмі. Для больш плённай працы былі прапанаваны спецыяльныя заданні і тэсты.

Праграма другога дня ўключала некалькі лекцый, святую Імшу і час для адпачынку. Спачатку семінарысты праслухалі лекцыю, якая датычыла трансфармацыі маральных эталонаў сучаснага грамадства.

seminar 11

Была магчымасць задаць выступоўцам пытанні і супольна абмеркаваць тэму другой лекцыі.

З апошняй лекцыяй выступіў адміністратар парафій Узвышэння Святога Крыжа ў Галынцы і Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі ў Перстуні кс. Уладзімір Аксенцьеў. Ён падзяліўся досведам душпастырскага служэння і распавёў пра будаванне адносін паміж святаром і парафіянамі.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Станіслаў Бервячонак