Святары Іўеўскага дэканату ўзялі ўдзел у навукова-практычным семінары, прысвечаным захаванню і выкарыстанню гісторыка-культурнай спадчыны, які прайшоў у Іўеўскім райвыканкаме.
Як паведамляе ivyenews.by, у мерапрыемстве ўдзельнічалі таксама старшыня Іўеўскага райвыканкама Ігар Генец, архітэктары-рэстаўратары, спецыялісты сектара культуры райвыканкама, дырэктар Іўеўскага музея нацыянальных культур, уласнікі гісторыка-культурных каштоўнасцяў Іўеўскага раёна.
Удзельнікі падрабязна абмеркавалі шляхі развіцця ў напрамку захавання і выкарыстання гісторыка-культурнай спадчыны Іўеўшчыны.