14-15 лютага студэнты Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне ўзялі ўдзел у семінары, прысвечаным абароне правоў чалавека і сацыяльнаму служэнню.
З лекцыямі выступілі прадстаўнікі дабрачыннага каталіцкага таварыства “Caritas” Гродзенскай дыяцэзіі. Семінар уключаў некалькі сустрэч для розных курсаў.
У першы дзень увага засяроджвалася на тэорыі. Лектары азнаёмілі студэнтаў з гісторыяй правоў дзіцяці на працягу стагоддзяў, распавялі пра змены ў гэтых правах і пра значнасць, якую яны маюць сёння. Таксама семінарысты мелі магчымасць бліжэй пазнаёміцца з дзейнасцю таварыства “Caritas”.
Праграма другога дня ўключала канферэнцыі, працу ў групах, дыскусіі. Абмяркоўвалася такая тэма, як канфлікты і іх вырашэнне. Была магчымасць задаць лектарам пытанні.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
Фота: Станіслаў Бервячонак