Skip to main content

У касцёле на Вішняўцы з’явіцца новы святар

1 мая ў парафіі Божай Міласэрнасці кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч удзеліць святарскія пасвячэнні дыякану Эдварду Сінкевічу.

Дыякан Эдвард належыць да супольнасці айцоў сэрцанаў і паходзіць з Пінскай дыяцэзіі. Нарадзіўся 14 красавіка 1987 года ў Баранавічах. Да супольнасці сэрцанаў устапіў у 2004 годзе пасля сканчэння школы, вечныя шлюбы склаў у 2010 годзе ў Стадніках каля Кракава. У 2012 годзе Эдвард скончыў Вышэйшую місійную духоўную семінарыю сэрцанаў у Стадніках, абараніўшы магістарскую працу.

Дыякан Эдвард запрашае ўсіх раздзяліць радасць з атрыманых святарскіх пасвячэнняў. Св. Імша адбудзецца ў 12 гадзін у касцёле Божай Міласэрнасці на Вішняўцы.

Кс. Максім Бачарнікаў