
Фільм стварае здымачная група знакамітага рэжысёра і аператара-анімаліста Ігара Бышнёва з Белвідэацэнтра.
У гэтым годзе перад прылётам птушак члены Гродзенскага аддзялення арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” насыпалі два вядры пяску ў гнездавую нішу, бо сокал-пустальга сам не робіць гнёздаў і не носіць гнездавы матэрыял. Сокалы пэўны час ніяк не маглі сабе выбраць месца для гнязда на фасадзе касцёла. Мінулагодняе месца – ніша за статуяй св. Алены – ім, відаць, не вельмі падабалася, бо летась будаўнікі пры рамонце фасада патрывожылі птушак. Аднак, не знайшоўшы, відаць, лепшага месца, сокалы “засяліліся” ў гэтую ж нішу.
Як і ў папярэднія два гады, каля гнязда Стэфана і Алены ўсталявалі вэб-камеру, якая дазваляе сачыць за жыццём гэтых птушак у гняздзе на пабернардынскім касцёле. Камеру з дазволу пробашча касцёла кс. Антонія Ханько ўсталююць на два месяцы, пакуль птушаняты не пачнуць вылятаць з гнязда.
Паводле матэрыяла Дзмітрыя Вінчэўскага на birdwatch.by