
Але як патлумачыла акушэр-гінеколаг Алена Нікалаева выданню kp.by, кожны месяц жанчынам па рэцэпт хадзіць не трэба. Аднаго і таго ж рэцэпта хопіць, каб купляць па ім таблеткі некалькі месяцаў, а пасля трэба будзе ісці па новы:
- Кантрацэптывы правакуюць павышэнне згушчальнасці крыві, а гэта рызыка інфаркту, інсульту. Кантраляваць згушчальнасць трэба раз на пяць месяцаў, здаючы пэўныя аналізы.
Пракаментаваць навіну мы папрасілі члена Рады па справах сям’і пры ККББ кс. Андрэя Стэцкевіча:
- Любыя кантрацэптывы – гэта вялікае зло. Продаж, па сутнасці, абарцыйных сродкаў, не з’яўляецца вырашэннем праблемы. Ахвярамі ўжывання супрацьзачаткавых таблетак з’яўляюцца дзіця, якое не народзіцца, і жанчына, арганізм якой зведвае негатыўныя наступствы. Натуральнае прызначэнне жанчыны – даваць патомства. А гэтыя сродкі парушаюць прыродны закон, і гэта не можа не адбіцца на стане жанчыны. Дактары не заўсёды і не ў поўнай меры кажуць жанчынам пра гэтыя наступствы. Таксама перад выбарам стануць тыя дактары, якія не раілі кантрацэптывы жанчынам па маральных перакананнях. А зараз яны будуць вымушаны выпісваць рэцэпты, бо пацыентакі будуць патрабаваць гэтых сродкаў. Як гэта будзе выглядаць? Гэтая мера з рэцэптамі выклікае пытанні.