Skip to main content

Вынікі сустрэчы аргкамітэта па арганізацыі пілігрымкі ў Тракелях

У будынку Гродзенскай курыі 16 красавіка адбылася арганізацыйная сустрэча падрыхтаваўчага камітэта да ўрачыстасцей у Тракелях, на якім прысутнічаў кусташ санктуарыя кс. Павел Галіньскі.

Пасля супольнай нарады і абмену меркаванняў прысутныя святары пастанавілі:
1) у касцёлах дыяцэзіі адбудзецца навэнна да Маці Божай Тракельскай цягам 9 дзён перад урачыстасцю
2) падчас начной адарацыі вернікі змогуць скласці свае сведчанні веры
3) падчас галоўнай св. Імшы будуць адноўленыя сужанскія клятвы параў з 25-ці- і 50-цігоддзем супольнага сужанскага жыцця
4) у канцы мая ў Тракелях адбудзецца сустрэча кіраўнікоў пілігрымак з мэтай каардынацыі пілігрымак
5) спаведнікі будуць усталяваныя ў Тракелях у акрэсленыя гадзіны паводле дэканату

Сардэчна запрашаем усіх у пілігрымку ў Тракелі 6-7 ліпеня.