Skip to main content

Прадстаўнікi “Caritas” Гродзенскай дыяцэзіі ўдзельнічалі ў аплаткавай сустрэчы супрацоўнікаў таварыства з усёй краіны

caritas oplatek 3Супрацоўнікі Рэлігійнай місіі “Дабрачыннае каталіцкае таварыства Caritas” Гродзенскай дыяцэзіі са сваім дырэктарам кс. Віталіем Дабраловічам узялі ўдзел у аплаткавай сустрэчы супрацоўнікаў таварыства з усёй Беларусі, якая адбылася 12 снежня ў дзіцячым дабрачынным сацыяльна-рэабілітацыйным цэнтры св. Лукі ў Ляскоўцы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія).

Сустрэча пачалася святой Імшой у інтэнцыі ўсіх супрацоўнікаў, валанцёраў, ахвярадаўцаў і партнёраў таварыства, якую ўзначаліў старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Канцэлебравалі літургію біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі, Часовы павераны ў справах Святога Пасаду ў Беларусі кс. прэлат Кшыштаф Сэрока, дырэктары дыяцэзіяльных “Caritas”.

Пасля Імшы дырэктар “Caritas Беларусь” кс. канонік Андрэй Аніскевіч і дырэктары дыяцэзіяльных таварыстваў азнаёмілі прысутных з праведзенай за год дзейнасцю і падзяліліся планамі на наступны год.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Карытас