Skip to main content

Дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі ўпершыню цэлебраваў у гродзенскай семінарыі Імшу ў якасці біскупа

znosko seminaria 81 кастрычніка, ва ўспамін св. Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса, панны і доктара Касцёла, супольнасць Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне малілася разам з дапаможным біскупам Пінскай дыяцэзіі Андрэем Зноскам.

Іерарх упершыню цэлебраваў у капліцы гродзенскай Alma Mater святую Імшу ў якасці біскупа. Ён прыняў біскупскае пасвячэнне ў верасні ў пінскай катэдры.

znosko seminaria 4

На Эўхарыстыі сабраліся студэнты і выкладчыкі семінарыі. Біскуп прамовіў гамілію, у якой асаблівая ўвага была нададзена пакліканню і таму, як важна слухаць голас Бога і спаўняць Яго волю.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Станіслаў Бервячонак