Skip to main content

Новы біскуп Гродзенскі здзейсніў першыя прызначэнні

nowyja pryznaczenni 132 кастрычніка, ва ўспамін святых Анёлаў Ахоўнікаў, новы біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй здзейсніў прызначэнні сярод святароў, якія служаць у Гродзенскай дыяцэзіі.

З кожным са святароў, прызначаных на новыя пасады, іерарх асабіста сустрэўся і ўручыў дэкрэт аб прызначэнні.

Ксёндз канонік Валянцін Хвядук прызначаны пробашчам парафій св. Міхала Арханёла ў Белагрудзе і святых апосталаў Пятра і Паўла ў Дзітве (Лідскі дэканат).

Ксёндз Віталій Сідорка вызвалены ад абавязкаў пробашча парафіі св. Юзафа, Рамесніка, і бл. сясцёр-мучаніц з Навагрудка ў Лідзе i прызначаны пробашчам парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Лідскі дэканат).

Ксёндз Павел Ствол вызвалены ад абавязкаў пробашча парафіі Найсвяцейшага Імя Марыі ў Рэплі (Ваўкавыскі дэканат) і прызначаны пробашчам парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Гервятах (Астравецкі дэканат).

Ксёндз Дзмітрый Леўчык вызвалены ад абавязкаў пробашча парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Гервятах (Астравецкі дэканат) і прызначаны пробашчам парафіі св. Юзафа, Рамесніка, і бл. сясцёр-мучаніц з Навагрудка ў Лідзе (Лідскі дэканат).

Ксёндз Юрый Садоўскі вызвалены ад абавязкаў вікарыя парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Лідскі дэканат) і прызначаны пробашчам парафіі Найсвяцейшага Імя Марыі ў Рэплі (Ваўкавыскі дэканат).

Ксёндз Андрэй Скамарошка прызначаны вікарыем парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Лідскі дэканат).

Ксёндз Анджэй Ганчар прызначаны сакратаром біскупа Гродзенскага і архіварыусам Гродзенскай курыі.

Ксёндз Алег Кудэрка вызвалены ад абавязкаў архіварыуса Гродзенскай курыі.

Звяртаючыся да святароў, біскуп запэўніў іх у сваёй малітве і духоўнай падтрымцы.

“Любіце Касцёл. Любіце людзей, да якіх вы пасланыя. Няхай людзі заўсёды бачаць у вас духоўную падтрымку і атрымліваюць гэтую падтрымку”, – сказаў іерарх. Затым ён удзяліў святарам благаслаўленне на выкананне новых адказных абавязкаў у Касцёле на Гродзеншчыне.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі