Skip to main content

Абрад велікоднага снедання ў сям'і

pokНа Вялікдзень пасля рэзурэкцыйная святой Імшы сям'я збіраецца за ўрачыстым снеданнем вакол па-святочнаму накрытага стала, аздобленага зялёнымі сцяблінкамі раслін, кураняткамі, парасткамі пшаніцы, якія сімвалізуюць новае жыццё, атрыманае на святым хросце. У цэнтры стала ставіцца велікодны сямейны пасхал, фігурка велікоднага ягняці і асвячоныя патравы. Снеданне трэба пачаць з супольнай малітвы аб Божым длагаславенні, аб дарах Святога Духа для Святога Айца, аб ласцы навяртання для няверуючых, аб міры на зямлі, аб суцяшэнні для самотрых і тых, хто пакутуе.

Гаспадар запальвае сямейны пасхал, падымае яго ўгару і гаворыць: Сапраўды Пан Уваскрос! Аллелюя!

Усе адказваюць: Дзякуем Пану Богу! Аллелюя!

Гаспадар: З радасцю сабраліся мы ў нашым сямейным асяроддзі, каб урачыста адзначыць памятны дзень Уваскрасення нашага Пана. Я жадаю ўсім вам, каб супакой і радасць запанавалі ў вашых сэрцах, каб усе мы сведчылі сённяшняму свету аб уваскрэслым Хрысце і паўсюдна абвяшчалі, што Пан сапраўды ўваскрэс. Ахопім думкамі і сэрцам усіх нашых сваякоў і сяброў, жывых і памерлых, агорнем увесь свет і будзем прасіць:

Усе: Ойча наш...

У канцы бацька сям'і моліцца: Божа, у сённяшні дзень Ты перамог смерць і адчыніў нам брамы вечнасці, дай нам удзельнічаць у перамозе Твайго Сына Езуса Хрыста над грахом, каб мы былі годныя прыняць удзел у Яго вечным жыцці. Які вечна жыве і валадарыць.

Усе: Амэн.