Skip to main content

Велікодная нядзеля – час святкавання Уваскрасення Хрыста

zmВелікодная нядзеля распачынаецца ўрачыстай рэзурэкцыйнай працэсіяй з Найсвяцейшым Сакрамантам, якая з’яўляецца радасным абвяшчэннем Уваскрасення Хрыста і заклікам усяго стварэння да ўдзелу ў трыумфе Уваскрослага. У літургіі Пасхальнай вігіліі прадугледжана два варыянты рэзурэкцыйнай працэсіі: яна можа быць адпраўлена адразу пасля вігіліі альбо раніцай перад першай св. Імшой.

У гродзенскай катэдры, як і ў іншых гродзенскіх касцёлах, яна з практычнага пункта гледжання праводзіцца а 7-й гадзіне раніцы. Ксендз біскуп, узяўшы манстранцыю з Найсвяцейшым Сакрамантам, радасна абвяшчае Уваскрасенне Пана словамі песні “Вясёлы нам сёння дзень настаў…” і разам з працэсіяй праходзіць вуліцамі горада. Затым цэлебруецца ўрачыстая св. Імша.