Skip to main content

Вялікі чацвер – Імша Вячэры Пана

wieczerza
Увечары адпраўляецца ўрачыстая св. Імша Вячэры Пана, якая распачынае святы Пасхальны Трыдуум. Яна адпраўляецца ў памяць Апошняй Вячэры, падчас якой Хрыстос ахвяраваў Богу Айцу пад выглядам хлеба і віна сваё Цела і Кроў, а пасля даў Апосталам да спажывання і наказаў, каб яны рабілі гэта на Яго памяць. Падчас гэтай падзеі Пан Езус устанавіў два сакраманты – святарства і Эўхарыстыю.



Святары цэлебруюць Імшу ў белых ці залатых арнатах. Пасля ўваходнай працэсіі і ўступных абрадаў спяваецца гімн “Хвала на вышынях Богу”, падчас якога звоняць усе званы касцёла. Пасля гімна ўсе званы і арган замаўкаюць ажно да гімна “Хвала на вышынях Богу”, які спяваецца падчас Пасхальнай вігіліі. Драўляныя ляскоткі да таго часу замяняюць ужываныя званкі і гонг.

Пасля ўсе начынні з Найсвяцейшым Сакрамантам пераносяцца ў капліцу адарацыі, якую называюць цямніцай. Падчас перанясення спяваецца гімн “Слаў, язык мой, таямніцу”. Табернакулюм пусты, вечная лампадка гасіцца, а на алтары няма свечак, Імшала і абруса.

Імша Вячэры Пана у гродзенскай катэдры пад кіраўніцтвам Кс. Бпа Аляксандра Кашкевіча а 19-й гадзіне распачне Пасхальны Трыдуум.
У цэлебрацыі літургіі Вялікага чацвярга прадугледжаны абрад мыцця ног 12 мужчынам на ўспамін 12 Апосталаў, якім Хрыстос абмыў ногі. На жаль, гэтая традыцыя ў гродзенскай катэдры не практыкуецца з практычнага пункта гледжання. Але з’явілася новая традыцыя: кс. біскуп Аляксандр пасля набажэнства Вялікага чацвярга ідзе спавядаць, тым самым даючы магчымасць вернікам прыступіць да таямніцы пакаяння ў ксяндза біскупа.
Адарацыя Насвяцейшага Сакраманту трывае да 22.00 гадзін.