Skip to main content

Вялікі чацвер – св. Імша Хрызма

250x200-images-stories-n347-czwartek
У Вялікі чацвер цэлебруецца зранку толькі адна "Эўхарыстычная Ахвяра, св. Імша Хрызма, якая праводзіцца ў катэдральным касцёле біскупам і прэзбітэрамі. Падчас гэтай св. Імшы біскуп бласлаўляе алеі хворых і катэхумэнаў, а таксама асвячае святое хрызма. Святары забіраюць новыя алеі ў свае парафіі, старыя ж спальваюцца. Імша Хрызма заканчвае перыяд Вялікага посту.



У гродзенскай катэдры Вялікі Чацвер распачнецца ў 7.30 ранку Літургіяй гадзін, якую праводзяць святары пры галоўным алтары.
Св. Імша Хрызма
, якую ўзначаліць кс. бп Аляксандр Кашкевіч, распачнецца а 10-й гадзіне. Падчас яе ў прысутнасці ўсіх святароў дыяцэзіі будзе кансэкраваны алей хрызма і пабласлаўлены алей хворых і катэхумэнаў.