Skip to main content

Св. Імша памяці ахвяр смаленскай катастрофы ў Гродне

10 красавіка ў парафіі Гродна-Аўгустовак у другую гадавіну смаленскай катастрофы будзе адпраўлена св. Імша ў інтэнцыі памерлага а. Юзафа Ёньца SchP (12.10.1959-10.04.2010), а таксама ў інтэнцыі ахвяр катастрофы ў Смаленску.

Кс. Юзаф быў стваральнікам парафіяднага руху ў Польшчы. У 2009 г. адбылася 21-я Міжнародная парафіяда дзяцей і моладзі з розных еўрапейскіх краін, якая на працягу апошніх гадоў збірала каля 3000 дзяцей і моладзі. Маладыя вернікі з больш чым 15 парафій з усёй Беларусі штогод удзельнічалі ў гэтым мерапрыемстве. Таксама дзякуючы супрацы з а. Юзафам у 2009 г. адбылася першая Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Урачыстае адкрыццё той гістарычнай падзеі здзейсніў кс. Юзаф Ёнец.

Св. Імша адбудзецца ў 19 гадзін. Запрашаем да малітвы ўсіх удзельнікаў парафіядаў, якія шмат гадоў ездзілі на спаборніцтвы ў Варшаву, а таксама ўдзельнічалі ў Парафіядзе ў Гродне.

Кс. Артур Малафей, арганізатар Парафіяды ў Гродне і душпастыр па справах спорту і фізічнага выхавання ў Гродзенскай дыяцэзіі