Skip to main content

На ўрачыстасцях у Тракелях пілігрымы аднавілі абяцанні хросту

msza piligrimy 1912 ліпеня ў санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях адбылася святая Імша для пілігрымаў, якую ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

У Эўхарыстыі ўдзельнічалі вернікі, якія прыбылі ў асноўным у пешых пілігрымках на адпустовыя дыяцэзіяльныя ўрачыстасці, што праходзяць у тракельскім санктуарыі.

Разам з біскупам Віцебскім на літургіі маліліся арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч, каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Уладзімір Гуляй, дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, дапаможны біскуп архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве Мікалай Дубінін, а таксама шмат святароў, якія прыбылі на ўрачыстасці разам з пілігрымамі.

msza piligrimy 5

Біскуп Буткевіч у гаміліі засяродзіў увагу на тэме станаўлення новым чалавекам. Як адзначыў іерарх, калі пазбаўляешся ў сабе старога чалавека і становішся новым, адчуваецца радасць сэрца. “Мы прыходзім да Маці Божай, каб убачыць, як павінен выглядаць гэты новы чалавек”, – сказаў біскуп.

Па яго словах, Найсвяцейшая Панна Марыя, поўнасцю чыстая і прыгожая, здольная служыць бліжняму і заўсёды адкрытая на Божую волю, якраз і паказвае прыклад такога новага чалавека, вучыць, як ім стаць.

msza piligrimy 1

Удзельнікі Эўхарыстыі аднавілі абяцанні, дадзеныя пры хросце. Гэта было зроблена ў знак удзячнасці Богу за дар жыцця і ласку святога хросту.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі