Skip to main content

Марожанае ад біскупа стала традыцыяй. Біскуп Кашкевіч наведаў пілігрымаў, якія ідуць з Гродна ў Тракелі

morozenoe piligrimy 1910 ліпеня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў удзельнікаў 26-й пешай пілігрымкі, якая ідзе з Гродна на ўрачыстасці ў дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях.

Гэта быў чацвёрты дзень, праведзены пілігрымамі ў дарозе. У гэты спякотны дзень іерарх пачаставаў іх марожаным. Такі пачастунак удзельнікі пілігрымкі Гродна – Тракелі атрымалі ад біскупа і ў мінулым годзе.

morozenoe piligrimy 16

Таксама пастыр Касцёла на Гродзеншчыне паразмаўляў з пілігрымамі, падзякаваўшы ім за сведчанне веры, якое яны даюць, ідучы праз гарады і вёскі. Раней, калі пілігрымка выходзіла з Гродна, ён асабіста благаславіў іх.

У гэты ж дзень да пілігрымаў далучыўся каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Уладзімір Гуляй. Ён цэлебраваў для іх ранішнюю Імшу, а пасля прайшоў разам з імі больш за 10 км.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі