Skip to main content

Спецвыпуск газеты “Слова Жыцця”

15sz

Спецвыпуск прысвечаны гісторыі і дзейнасці Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта, якая сёлета святкуе 150-годдзе з часу заснавання свайго манаскага інстытута (+ PDF)

Назарэт – валадарства Божай любові на зямлі. Сёстры назарэтанкі выконваюць разнастайную апостальскую дзейнасць, асаблівым чынам прысвячаючы сябе служэнню сям’і. Якую паслугу нясуць манахіні ў Касцёле на Гродзеншчыне?

Туды, дзе хадзілі святыя. Па традыцыі напрыканцы ліпеня ладзіцца пілігрымка да месца мучаніцкай смерці і пахавання сясцёр назарэтанак з Навагрудка, якія загінулі падчас ІІ Сусветнай вайны. Чым яна адметная і хто вырушае ў дарогу?

Захаваць не рэчы, а часцінкі святасці. У Навагрудку створана экспазіцыя, прысвечаная памяці бласлаўлёных сясцёр мучаніц.

Пра гэта і не толькі ў новым нумары “Слова Жыцця”!

Газету можна набыць з 27 ліпеня ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).

У сувязі з водпускам рэдакцыі наступны нумар газеты выйдзе 14 верасня.

Версія PDF беларуская

Версія PDF польская