 Дзень засяроджання настаўнікаў і выхавацеляў Гродна адбыўся 31 сакавіка ў пабрыгіцкім касцёле. Дзень засяроджання быў звязаны з перажываннем Вялікага посту і духоўнай падрыхтоўкай да свята Вялікадня.
Дзень засяроджання настаўнікаў і выхавацеляў Гродна адбыўся 31 сакавіка ў пабрыгіцкім касцёле. Дзень засяроджання быў звязаны з перажываннем Вялікага посту і духоўнай падрыхтоўкай да свята Вялікадня. Падчас сустрэчы для ўдзельнікаў кс. Антоні Грэмза, кіраўнік Душпастырства настаўнікаў і выхавацеляў Гродна, прачытаў канферэнцыю на тэму “Сустрэча з Хрыстом міласэрным у сакраманце споведзі”, дзе закрануў тэму, як падрыхтавацца да споведзі, каб яна была вялікай падзеяй Божай міласэрнасці і Божай радасці, як яе адчуваць, як адкрывацца Богу і давяраць Яму.
Пазней адбылася адарацыя. Настаўнікі і выхавацелі мелі таксама магчымасць скарыстацца з сакраманту пакаяння. На заканчэнне дня засяроджання адбывался св. Імша, якую правёў кс. Антоні.

 
 
 
 
 
