Студэнцкая моладзь з парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля на Дзевятоўцы падрыхтавала розныя прыгожыя паштоўкі ручной работы. Паштоўкі можна сабе прыдбаць, пакінуўшы ахвяраванні для рэабілітацыі маленькага Яўгена. Хлопчык хворы на ДЦП, і яго сям'я мае патрэбу ў сродках на рэабілітацыю сына. Парафіяне спрабуюць дапамагчы сям'і. Кожны вернік можа далучыцца да гэтай высакароднай справы. Паштоўкі моладзь будзе прапаноўваць пасля св. Імшаў у нядзелю, а таксама пасля містэрыі "Крыж жыцця" 1 красавіка ў 19.30.