Skip to main content

Кс. Юрый Жэгарын атрымаў ступень доктара тэалагічных навук

29 сакавіка ў Люблінскім каталіцкім універсітэце кс. Юры Жэгарын абараніў дысертацыю на тэму “Тэорыя лагасферы і яе практычнае прымяненне ў працэсе медыяўтварэння”.

Навуковы кіраўнік – прафесар Тадэвуш Засемпа, рэктар Каталіцкага ўніверсітэта ў Славакіі. Навуковая праца кс. Юрыя тычыцца важных праблем сучаснага медыяўтварэння ў свеце, яна закранае некаторыя праблемы негатыўнага ўплыву секулярных СМІ на чалавека і грамадства. Негатыўны ўплыў СМІ можа стаць сур’ёзнай праблемай на шляху абвяшчэння Евангелля і нанесці духоўную шкоду для вернікаў, асабліва для маладога пакалення, таму вельмі важна ведаць прынцыпы працы СМІ і сутнасць масавай камунікацыі. Тэорыя медыяўтварэння асабліва важная для працы душпастыраў і катэхетаў, каб глыбей разумець спосаб мыслення і ўспрыняцце людзей, свядомасць якіх у значнай ступені фармуюць сродкі масавай інфармацыі.

Віншуем кс. Юрыя і жадаем Божых ласкаў у службе Богу і людзям!