Гэтая малітва кожны дзень яднае мільёны людзей ва ўсім свеце. Штодзённа а 15-й гадзіне, у час смерці Езуса, вернікі паўтараюць словы Вяночка – малітвы, прысвечанай таямніцы Божай міласэрнасці. Як і кожны вянок, яна з’яўляецца зборам малітваў, якія паўтараюцца пэўную колькасць разоў і адлічваюцца на пацерках. У цэнтры гэтай малітвы знаходзіцца таямніца мукі, смерці і ўваскрасення Езуса Хрыста. Той, хто моліцца Вяночкам да Божай міласэрнасці, звяртаецца да гэтай таямніцы як да крыніцы Божай ласкі, якая ацаляе свет і асобных людзей з граху і стану аддалення ад Бога. Найбольш распаўсюджаны Вяночак да Божай міласэрнасці быў перададзены с. Фаўстынай Кавальскай.
Азнаёміцца з усім матэрыялам можна будзе у наступным нумары газеты “Слова Жыцця” ад 01.04.2012.