Skip to main content

Навіны з ашмянскай парафіі

Напярэдадні ўрачыстасці Звеставання Пана моладзь і дзеці ашмянскай парафіі на чале з с. Нунэ Цітаян MSF у тэатральнай форме прадставілі праўду пра вартасць Божага дару, якім з’яўляецца жыццё кожнага чалавека, а таксама пра недапушчальнасць забойства ненароджаных дзяцей праз аборт. Праз гэтую пастаноўку моладзь зманіфеставала, што гатова маліцца за ненароджаных дзяцей і стаць на абарону жыцця.


Таксама ў парафіі Ашмяны 15-17 сакавіка адбыліся велікапосныя рэкалекцыі. Божае слова прамовіў кс. Андрэй Зноска, які скончыў навучанне на юрыдычным факультэце БДУ ў Мінску. Падчас рэкалекцый ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч прызначыў кс. Андрэя пробашчам парафіі Божай Міласэрнасці ў Лідзе. Для ашмянскіх парафіян гэта быў незвычайны знак Божага Провіду. З гэтых рэкалекцый мы вынеслі тое, што той, хто давярае Езусу, ніколі не будзе расчараваны, а дасягне шчасця.


Кл. Павел Эйсмант