Skip to main content

Велікодная споведзь. Толькі давайце не будзем мінімалістамі!

spowiedzСёння чалавек хіба як ніколі клапоціцца пра чысціню свайго цела. На паліцах у крамах можна знайсці шмат розных пахучых сродкаў гігіены. Па тэлебачанні вядомыя асобы са свету спорту, моды і кіно рэкламуюць тавары вядомых вытворцаў, напрыклад, парфуму. І гэта нармальна, што чалавек стараецца клапаціцца аб гігіене свайго цела. Давайце паспрабуем уявіць сабе асобу, якая не ў найлепшых адносінах з вадой і мыецца толькі раз на год, а можа і радзей. Такога чалавека, напэўна, не вельмі добра будуць успрымаць іншыя, а знаходжанне побач з ім не будзе вельмі прыемным.

Мы, хрысціяне, верым, што чалавек мае не толькі цела, але і душу. І паколькі мы старанна дбаем пра чысціню свайго цела, то ці не павінны мы таксама дбаць і пра чысціню сваёй душы? Перыяд Вялікага посту, які мы цяпер перажываем, з’яўляецца асаблівай нагодай і чарговым шансам, каб змяніць штосьці ў сваёй душы. Часам бывае, што трэба паклапаціцца аб якойсьці больш грунтоўнай змене ў часта шэрай штодзённасці.


Азнаёміцца з усім матэрыялам можна будзе у наступным нумары газеты “Слова Жыцця” ад 01.04.2012.