Skip to main content

Рэкалекцыі для моладзі ў Гродне

У гэтым годзе велікапосныя рэкалекцыі для гродзенскай моладзі адбудуцца 22-24 сакавіка.

Як адзначыў для grodnensis.by кс. Антоні Грэмза, душпастыр моладзі, сёлетнія рэкалекцыі для моладзі будуць прысвечаны адносінам з Богам.

Што мы чакаем ад Бога, і што Бог чакае ад нас. На маю думку, гэта найважнейшыя элементы жыцця кожнага чалавека, асабліва маладых людзей, якія маюць шмат пытанняў да Бога, – распавёў кс. Антоні.

Кожны дзень у пабрыгіцкім касцёле падчас св. Імшы ў 19.15 будзе спецыяльнае навучанне для моладзі. Пасля малітоўных сустрэч адбудуцца таксама сустрэчы ў залі дома сясцёр назарэтанак. На другі дзень прадугледжваецца пакутнае набажэнства і сакрамант споведзі.

На заканчэнне рэкалекцый моладзь ахвяруе сябе і сваё жыццё Езусу Хрысту. Рэкалекцыі правядзе пробашч парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Воўпе а. Валерый Мазюк CSsR.