
Як адзначылі арганізатары сустрэчы, асноўная ідэя ў тым, каб моладзь усвядоміла вытокі хрысціянскай радасці. Ужо вядома, што на сустрэчу прыедзе семінарыйны гурт “AVE”. Катэхезы для моладзі будуць прысвечаны 5 умовам добрай споведзі. Як заўсёды, прадугледжваецца прэзентацыя прысутных парафіяльных груп.
Таксама моладзь з парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля пакажа інсцэніроўку “Праз крыж да новага жыцця”.
Штодзень будзе цэлебравацца св. Імша, а на заканчэнне ўрачыстую св. Імшу адправіць кс. бп Аляксандр Кашкевіч.
Праграма Дыяцэзіяльных дзён моладзі:

“Радуйцеся заўсёды ў Пану” (Флп 4, 4)
28 красавіка, субота
ад 15.00 – прыезд груп
18.00 – адарацыя, Ружанец
18.30 – св. Імша на пачатак Дзён моладзі
19.30 – вячэра
21.00 – канферэнцыя і размова пра вытокі хрысціянскай радасці
21.45 – канцэрт гурта „ AVE”
22.45 – зварот i бласлаўленне
29 красавіка, нядзеля
09.00 – ранішнія малітвы
09.20 – катэхезы
11.30 – падсумаванне, інсцэніроўка
12.30 – св. Імша
14.00 – абед
15.00 – прэзентацыя груп
18.00 – вячэра
19.00 – інсцэніроўка “Праз крыж да новага жыцця”
20.30 – адарацыя і споведзь
21.45 – канцэрт гурта „Miłość”
22.45 – зварот i бласлаўленне
30 красавіка, панядзелак
08.30 – ранішнія малітвы
09.00 – інтэграцыйныя гульні і забавы
11.00 – св. Імша, якую правядзе кс. Бп Аляксандр Кашкевіч, рассыланне сведкаў радасці
12.30 – канцэрт гурта „ AVE”
Шчыра запрашаем моладзь!