Skip to main content

Біскуп Кашкевіч падзяліўся аплаткай з удзельнікамі малітоўнага руху “Маргарытка”

margaritka 1414 студзеня ў будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшла аплаткавая сустрэча для малітоўнага руху “Маргарытка”.

У капліцы семінарыі сабраліся шматлікія ўдзельнікі руху. Яны штодзённа спадарожнічаюць святарам сваімі малітвамі і ахвярамі, а таксама прымаюць дабравольны пост у іх інтэнцыі, разумеючы важнасць справы, якую выконваюць, і дапамагаючы адчуць адзінства, цеплыню, адказнасць адзін за аднаго.

У пачатку сустрэчы адбылася святая Імша, якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Гамілію прамовіў мадэратар малітоўнага руху кс. Ян Раманоўскі.

margaritka 3

Біскуп падзякаваў удзельнікам руху “Маргарытка” за здзяйсненне іх вялікай задачы. Пастыр Касцёла на Гродзеншчыне падкрэсліў, што іх малітва садзейнічае асвячэнню духавенства і рэалізацыі місіі, да якой святары былі пакліканы.

Падчас дзялення аплаткамі, якое адбывалася ў зале Яна Паўла ІІ, у цёплай сямейнай атмасферы было выказана шмат прыемных пажаданняў, як у сапраўднай сям’і, дзе клопат пра кожнага, любоў і міласэрнасць да бліжняга з’яўляюцца неабходнай умовай жыцця.

margaritka 18

Такія сустрэчы фарміруюць сапраўдныя хрысціянскія каштоўнасці, дзякуючы якім праўда Хрыста трыўмфуе на зямлі і аб’ядноўвае людзей для пошукаў сапраўдных скарбаў, для распаўсюджвання ўзаемападтрымкі і любові і для духоўнай сувязі вернікаў і душпастыраў.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Станіслаў Бервячонак