У гродзенскай парафіі Святога Духа ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана адбылося благаслаўленне крыжа, які будзе ўпрыгожваць новы касцёл, і парафіяльнага дома. Абрад здзейсніў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
Перад Эўхарыстыяй, на якой было здзейснена благаслаўленне, парафіяне прайшліся працэсіяй па вуліцах мікрараёна Альшанка, спяваючы калядныя песні і ўслаўляючы маленькага Езуса. Працэсію ўзначалілі тры каралі з дарамі. У касцёле вернікі сустрэліся з біскупам, які далучыўся да спеваў.
На святой Імшы пастыр Гродзенскай дыяцэзіі маліўся за ўсіх парафіян і звярнуўся да іх з Божым словам.
У новым будынку парафіяльнага дома, дзе размешчаны тры кабінеты для ўрокаў рэлігіі, дзеці будуць вучыцца ўжо з гэтага года. У будынку знаходзіцца і актавая зала, прызначаная для правядзення масавых сустрэч і мерапрыемстваў на хвалу Бога.
У парафіяльны дом былі запрошаны ўсе жадаючыя. Яны ацанілі яго ўтульнасць і камфорт. Прысутныя разам праспявалі калядкі.
Парафіяне ўдзячныя Богу за Яго шчодрасць і ласкі, а таксама выказваюць словы падзякі свайму пробашчу кс. каноніку Паўлу Салабуду, які безупынна клапоціцца пра дзяцей і іх духоўнае жыццё.
Таццяна Лойша
Фота: Данута К.