Skip to main content

Рэкалекцыі для юнакоў і міністрантаў прайшлі ў гродзенскай семінарыі

ministranty seminaria 11З 5 па 7 студзеня, падчас зімовых канікул, у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыліся рэкалекцыі для юнакоў і міністрантаў “Малітва ў маім жыцці”.

У духоўных практыкаваннях удзельнічалі маладыя людзі з розных месцаў Гродзенскай дыяцэзіі.

Рэкалекцыі распачаліся вячэрняй святой Імшой у капліцы семінарыі, якую ўзначаліў рэктар кс. канонік Віталь Вайцяхоўскі.

Рэкалекцыі давалі магчымасць засяродзіць увагу на асабістай малітве, у чым дапамагалі духоўны айцец семінарыі кс. Ян Сарэла, кс. Павел Скуба, кс. Ян Раманоўскі.

ministranty seminaria 5

Удзельнікі рэкалекцый наведалі гродзенскую парафію Маці Божай Анёльскай. Брат Павел OFM арганізаваў для іх цікавую экскурсію і пазнаёміў з гісторыяй касцёла. Таксама яны пабывалі ў катэдральнай базыліцы св. Францішка Ксаверыя, дзе перад цудадзейным абразом Маці Божай Кангрэгацкай узнеслі малітвы да Найсвяцейшай Панны Марыі.

Духоўныя практыкаванні скончыліся ў нядзелю Хросту Пана ўрачыстай Эўхарыстыяй у катэдральным касцёле. Перад развітаннем кс. Ян Сарэла благаславіў кожнага з удзельнікаў у добры шлях да родных парафій.

Дні, праведзеныя ў семінарыі, сталі для маладых людзей добрай нагодай да далейшага ўмацавання сваіх адносін з Богам.

Максім Ленец