Skip to main content

Перажыць пакуты з Хрыстом

kMTExMjUyNzIsNjU3OTYfslowo stalo sie cialemУ перыяд Вялікага посту, які мы цяпер перажываем, мы прымаем розныя пастановы і адмовы, каб яшчэ больш паяднацца з пакутуючым Хрыстом. Мы робім гэта для таго, каб перажыць дадзены святы час так, каб разам з Езусам у Велікодную раніцу ўваскрэснуць з нашых слабасцей і грахоў да жыцця ў вольнасці і годнасці Божых дзяцей. У гэтым нам дапамагаюць нашыя велікапосныя пастановы, а таксама нашае цярпенне, якое часам нечакана сустракае нас у жыцці.

Аднак, з цярпеннем і іншымі балючымі выпрабаваннямі мы маем справу не толькі ў час пакуты і навяртання. Яно спатыкае нас у розных момантах жыцця. Неабходнасць прымаць і пераносіць боль ці хваробу не раз будзіць у чалавеку бунт і прыгнечанасць, ён успрымае ўсё гэта як сваё жыццёвае паражэнне і няшчасце. Я разумею, што дакранаюся тут да вельмі чуллівай тэмы, таму што жыццё кожнага з нас з’яўляецца асаблівай, часта вельмі запутанай гісторыяй. Падыход да кожнай пакуты з сухім тэарэтызаваннем было б чымсьці бяздушным і нялюдскім, як, напрыклад, да болю бацькоў, у якіх памерла дзіця, ці роспачы маладой дзяўчыны, хворай на пухліну. Гэта вельмі балючыя пытанні, адказы на якія Бог дае нам трошкі пазней.

Таму ў гэтым артыкуле я запрашаю ўсіх разам шукаць значэнне пакут у нашым жыцці.


Азнаёміцца з усім матэрыялам можна будзе у наступным нумары газеты “Слова Жыцця” ад 18.03.2012.