Адпаведныя дэкарацыі і ўрачыстае ўнясенне крыжа ўвялі ўсіх прысутных у малітоўны настрой. Кожны ўдзельнік атрымаў свечку, якую пазней мог паставіць ля падножжа крыжа. Дыякан Павел Аляскевіч і клерык Андрэй Скамарошка з Гродзенскай ВДС праз спеў і акампанемент гітары і там-тама спрыялі глыбейшаму перажыванню адарацыі. Тэксты і разважанні дапамаглі вернікам лепш усвядоміць значэнне крыжа ў жыцці кожнага хрысціяніна.
Галоўнай мэтай перажывання адарацыі з’яўляецца разважанне мукі і пакут Хрыста, а таксама паглыбленне ў таямніцу Хрыстовага крыжа. Гэта таксама падрыхтоўчы этап падчас Вялікага посту да перажывання Вялікай пятніцы.
Кс. Артур Малафей