
Хоць 8 сакавіка не лічыцца рэлігійным святам, але гэты дзень можа стаць лішняй нагодай выказаць Вам падзяку за вялікі ўклад у справы Касцёла і нагадаць пра Вашу вялікую ролю ў справе Евангелізацыі. Душпастырствы, розныя малітоўныя і адарацыйныя колы, малітоўныя ружы існуюць у многім дзякуючы Вашай руплівай працы. Вельмі часта Бог і вера ўваходзяць у сям’ю дзякуючы Вам, дарагія Жанчыны. Акурат праз Вашыя гарачыя малітвы нярэдка здараюцца навяртанні – мужа, бацькі, сына. Часам праз Вашую міласэрнасць, любоў, дабрыню і прабачэнне ў Вашыя сем’і ўваходзіць святло Хрыста. Шчыра жадаем Вам найперш здароўя, унутранай сілы, Божага блаславення на кожны дзень, радасці, супакою ў сэрцы, падтрымкі і ўдзячнасці ад блізкіх людзей, святла Святога Духа, апекі Маці Божай і стойкасці ў веры.
З Вамі Бог!
Рэдакцыя газеты “Слова Жыцця”