
А канкурэнцыя даволі вялікая. Інтэрнэт-рэкалекцыі праводзяць езуіты, францішкане і дамініканцы праз youtube ці facebook. Яны прапануюць відэа ці гукавыя запісы ў mp3 для слухання ў дарозе, напрыклад. Ужо традыцыйна велікапосныя рэкалекцыі праводзіць партал wiara.pl. Сёлета тэматыка цыкла канферэнцый тычыцца лістоў да сямі Цэркваў у Апакаліпсісе.
Калі казаць пра Беларусь, то такая практыка ў нас пакуль не распаўсюджаная, лічыць дырэктар каталіцкага партала catholic.by кс. Юрый Марціновіч:
– З практыкі ведаю, што маладыя людзі ахвотна карыстаюцца аўдыязапісамі рэкалекцый – перапісваюць у свае тэлефоны, і гэта дазваляе праслухаць рэкалекцыі ў транспарце, напрыклад. Я ўдзельнічаў у запісе такіх рэкалекцый і бачыў, што моладзь ахвотна перапісвае. Такая практыка вельмі карысная, але ў нашай краіне гэтага яшчэ не хапае, запісаў рэкалекцый змяшчаецца вельмі мала.
Напрыклад, з 15 сакавіка на сайце catholic.by будуць праводзіцца рэкалекцыі, якія можна будзе праслухаць у аўдыяфармаце. Рэкалекцыі будуць праводзіць усе біскупы Беларусі.
Але віртуальныя рэкалекцыі не павінны замяняць наведвання касцёла, а толькі стымуляваць людзей прыходзіць у касцёл “у рэальнасці”. Бо толькі там можа наступіць поўнае аднаўленне нашага духоўнага жыцця, бо праз Інтэрнэт, на шчасце, нельга ні паспавядацца, ні атрымаць св. Камунію, падагульняе аўтар “Rzeczpospolita”.
Нагадаем, што на сайце grodnensis.by можна даведацца пра расклад "рэальных" велікапосных рэкалекцый у касцёлах Гродна.