У апошні час біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч здзейсніў шэраг персанальных змен святароў, якія служаць у Гродзенскай дыяцэзіі.
Сустрэўшыся індывідуальна з кожным святаром, іерарх падзякаваў за ранейшае служэнне і ўдзяліў благаслаўленне на спаўненне новых адказных душпастырскіх абавязкаў.
Дэкрэт аб сваім першым прызначэнні атрымаў таксама неапрэзбітэр, які нядаўна прыняў сакрамэнт пасвячэння.
Прадстаўляем інфармацыю аб новых прызначэннях.
Ксёндз Павел Скуба вызвалены ад абавязкаў пробашча парафіі святых Анёлаў Ахоўнікаў у Раготне і адміністратара парафіі Божага Цела ў Дварцы (Дзятлаўскі дэканат) і прызначаны куратарам першага года ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.
Ксёндз Дзмітрый Папянюк вызвалены ад абавязкаў вікарыя катэдральнай парафіі св. Францішка Ксаверыя ў Гродне (дэканат Гродна-Усход) i прызначаны пробашчам парафіі святых Анёлаў Ахоўнікаў у Раготне і адміністратарам парафіі Божага Цела ў Дварцы (Дзятлаўскі дэканат).
Ксёндз Дзмітрый Малец вызвалены ад абавязкаў вікарыя парафіі св. Арханёла Міхала ў Навагрудку (Навагрудскі дэканат) i прызначаны вікарыем парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Лідскі дэканат).
Kсёндз Юрый Садоўскі вызвалены ад абавязкаў вікарыя парафіі св. Вацлава ў Ваўкавыску (Ваўкавыскі дэканат) і прызначаны вікарыем парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Лідскі дэканат).
Ксёндз Раман Вайцяховіч вызвалены ад абавязкаў вікарыя парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Лідскі дэканат) і прызначаны вікарыем парафіі Святой Сям’і ў Лідзе (Лідскі дэканат).
Ксёндз Андрэй Белаблоцкi вызвалены ад абавязкаў вікарыя парафіі Святой Сям’і ў Лідзе (Лідскі дэканат) i прызначаны вікарыем парафіі св. Вацлава ў Ваўкавыску (Ваўкавыскі дэканат).
Ксёндз Віталій Валюк вызвалены ад абавязкаў вікарыя парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе (Лідскі дэканат) i прызначаны вікарыем парафіі Маці Божай Ружанцовай у Радуні (Радунскі дэканат).
Ксёндз Аляксандр Вараб’ёў вызвалены ад абавязкаў вікарыя парафіі Маці Божай Ружанцовай у Радуні (Радунскі дэканат) i прызначаны вікарыем парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе (Лідскі дэканат).
Ксёндз Андрэй Струкель вызвалены ад абавязкаў вікарыя парафіі Святога Духа (дэканат Гродна-Захад) і прызначаны вікарыем катэдральнай парафіі св. Францішка Ксаверыя ў Гродне (дэканат Гродна-Усход).
Ксёндз Андрэй Юхнік, неапрэзбітэр, прызначаны вікарыем парафіі Святога Духа (дэканат Гродна-Захад).
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі