6 кастрычніка біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч прызначыў пробашчам парафіі св. Мікалая, біскупа, у Геранёнах (Іўеўскі дэканат) кс. Віталія Пяткевіча, які быў да гэтага часу вікарыем парафіі св. Вацлава ў Ваўкавыску (Ваўкавыскі дэканат).
Ксёндз Пяткевіч заменіць на гэтай пасадзе ксяндза Дзмітрыя Несцера, які быў пробашчам у Геранёнах з 2014 г.
Біскуп падзякаваў ксяндзу Віталію за святарскае служэнне, якое ён ажыццяўляў да гэтага часу, і ўдзяліў яму пастырскае благаслаўленне на спаўненне новых адказных абавязкаў.
Ксёндз Віталій Пяткевіч нарадзіўся 13 мая 1989 г. Паходзіць з парафіі св. Міхала Арханёла ў Ашмянах.
Прэзбітэрскае пасвячэнне ўдзяліў яму 27 чэрвеня 2015 г. біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі