Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

Арханёла Міхала ўшанавалі з удзелам арцыбіскупа Кандрусевіча ў Васілішках

2 Кастрычніка 2023
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 02 Кастрычніка 2023

adpust wasiliski 61 кастрычніка парафіяльная супольнасць св. Яна Хрысціцеля ў Васілішках (Шчучынскі дэканат) адзначала адпустовую ўрачыстасць Арханёла Міхала. Парафію наведаў арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч.

Арханёл Міхал з’яўляецца асаблівым апекуном манаскай кангрэгацыі айцоў міхалітаў, якія на працягу некалькіх гадоў служаць у гэтай парафіяльнай супольнасці.

Арцыбіскупа прывітаў пробашч парафіі кс. Станіслаў Пытэль CSMA. Святар назваў вялікай радасцю візіт заслужанага іерарха ў той дзень, калі парафія ўшаноўвае Арханёла, якога мае апекуном Каталіцкі Касцёл на Беларусі.

Арцыбіскуп нагадаў у гаміліі на ўрачыстай Імшы гісторыю грэхападзення анёлаў на чале з Люцыферам і перамогу над імі Арханёла Міхала з яго славутым воклічам “Хто ж, як не Бог!”. У выніку Люцыфер замест таго, каб быць носьбітам святла, аб чым кажа яго імя, стаў носьбітам грахоўнай цемры, а Арханёл Міхал – сімвалам перамогі дабра над злом.

adpust wasiliski 3

Таксама іерарх нагадаў, што, паводле легенды, Бог стварыў чалавека ўзамен анёлаў пасля іх падзення. Таму, дадаў ён, чалавек павінен быць падобным да анёлаў і праслаўляць Бога сваім жыццём, аднак замест гэтага паддаецца спакусе д’ябла і чыніць злыя справы. У сувязі з гэтым арцыбіскуп прывёў словы апостала Паўла: мы ведаем, што такое добро, а чынім зло.

Іерарх падкрэсліў, што нашы продкі ў часы ганенняў на Касцёл мужна баранілі веру. Сёння ж, калі абставіны іншыя, калі не забараняецца верыць і дэманстраваць веру, людзі дабравольна адмаўляюцца ад яе, адзначыў ён. Арцыбіскуп дадаў, што месца Бога займаюць матэрыяльныя каштоўнасці, амаральныя прыемнасці, алкаголь, наркотыкі; што сям’я і Божы дар жыцця перажываюць вялікі крызіс; што “замест культуры жыцця прапагандуецца культура смерці”, а “высілкі па ўсталяванні сталага міру разбіваюцца без маральных каштоўнасцяў, як марскія хвалі аб скалы”.

Па словах арцыбіскупа, у такой сітуацыі трэба вярнуцца да воклічу Арханёла Міхала: “Хто ж, як не Бог!” Іерарх заклікаў вернікаў паставіць Бога ў цэнтры свайго жыцця. Жыццё без Бога не мае ніякай перспектывы, а калі Ён будзе на першым месцы, то і ўсё іншае будзе на сваім, адзначыў арцыбіскуп Кандрусевіч.

adpust_wasiliski_1 Download adpust_wasiliski_1
adpust_wasiliski_2 Download adpust_wasiliski_2
adpust_wasiliski_3 Download adpust_wasiliski_3
adpust_wasiliski_4 Download adpust_wasiliski_4
adpust_wasiliski_5 Download adpust_wasiliski_5
adpust_wasiliski_6 Download adpust_wasiliski_6

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: кс. Павел Эйсмант

 

0
Створана 02 Кастрычніка 2023
Абноўлена 02 Кастрычніка 2023
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя